«Агенцтва супрацьдзеяньня карупцыі Казахстану пацьвярджае затрыманьне віцэ-міністра экалёгіі, геалёгіі і прыродных рэсурсаў Ахмэтжана Прымкулава і старшыні праўленьня ТАА „Апэратар РОП“ Мэдэта Кумаргаліева», — гаворыцца ў паведамленьні антыкарупцыйнай службы.
Абодва падазраюцца ва «ўчыненьні карупцыйных злачынстваў» і зьмешчаныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Нур-Султане.
Мясцовыя агенцтвы навін паведамлялі, што чыноўнік і кіраўнік кампаніі былі затрыманыя «пры спробе пакінуць Казахстан».
Акрамя гэтага, у паліцыі Астаны пацьвердзілі сьмерць дырэктара ТАА «Апэратар РОП» у прававых пытаньнях Руслана Шамшыева. Па факце яго сьмерці пачалі расьсьледаваньне аб давядзеньні да самагубства.
Кампанія «Апэратар РОП», якую зьвязваюць з Аліёй Назарбаевай, малодшай дачкой былога прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, была створана ў 2015 годзе і атрымлівала грошы ад так званага ўтылізацыйнага збору — платы за перапрацоўку дэталяў і аліваў сьпісаных аўтамабіляў.
11 студзеня Касым-Жамарт Такаеў даручыў спыніць працу кампаніі «Апэратар РОП» і перадаць адміністраваньне ўтылізацыйным зборам дзяржаўнай арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскія памежнікі заявілі пра стрэлы зь беларускага боку. Генэрал Лапо раней дазволіў страляць без папярэджаньня