Канада вывезе сем’і супрацоўнікаў пасольства ў Кіеве

Украінскія салдаты

Усьлед за ЗША, Вялікай Брытаніяй і Аўстраліяй улады Канады прынялі рашэньне часова вывезьці на радзіму семʼі супрацоўнікаў свайго пасольства ў Кіеве.

Пра гэта ў аўторак, 25 студзеня, паведаміў МЗС у Атаве, патлумачыўшы, што такое рашэньне прынята на фоне «працягу нарошчваньня расейскай вайсковай прысутнасьці і дэстабілізацыйных дзеяньняў ва Ўкраіне і вакол яе».

Гэтае рашэньне распаўсюджваецца на дзяцей супрацоўнікаў канадзкага пасольства ва ўзросьце да 18 гадоў і членаў семʼяў дыпляматаў.

«Бясьпека канадцаў, нашага пэрсаналу і іх семʼяў у дыпмісіях за мяжой зьяўляецца нашым прыярытэтам», — гаворыцца ў заяве.

У той жа час прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў тонкасьцю складанай дыпляматычнай гульні тое, што некаторыя краіны адклікаюць з Украіны частку супрацоўнікаў сваіх дыппрадстаўніцтваў, і гэта не азначае непазьбежнай эскаляцыі.