За год было зарэгістравана 29 070 ІП, а спынілі сваю дзейнасьць 27 094 прадпрымальнікі. Пры гэтым колькасьць рэгістрацый скарацілася на 6% у параўнаньні з 2020 годам, а ліквідацый — на 11,4%, піша Reform.by.
Скарачэньне колькасьці ІП адбылося ў сфэры гандлю і рамонту аўтамабіляў і матацыклаў. За год у гэтым відзе дзейнасьці зарэгістраваўся 7401 прадпрымальнік, а спынілі сваю дзейнасьць 10 177 ІП.
Уастатніх відах дзейнасьці рэгістрацыя ІП перавысіла колькасьць тых, хто спыніў дзейнасьць. Найбольшы «плюс» адзначаецца ў транспарце і лягістыцы, дзе зарэгістраваліся 5128 ІП, а спынілі дзейнасьць — 3234.
За год у краіне зарэгістравалі 9673 арганізацыі, што на 4,9% больш, чым у 2020 годзе. Пры гэтым без уліку рэарганізацыі зарэгістравалі 8995 асобаў.
Летась зьліквідавалі 9682 арганізацыі. Іх колькасьць за год вырасла на 7%. Без уліку рэарганізацыі ліквідавалі 7832 арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікаваны новы Падатковы кодэкс. Што зьменіцца для людзей? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З ПВТ Беларусі выйшла кампанія SayGames, якая ўваходзіць у топ-5 сьвету ў колькасьці загрузак гульняў