«Сэйм выступіў з ініцыятывай знайсьці складаны балянс паміж дзьвюма канстытуцыйнымі каштоўнасьцямі — захаваньнем асаблівасьці дзяржаўнай мовы і правамі чалавека, такімі як права на павагу прыватнага і сямейнага жыцьця, права на свабоднае перамяшчэньне, права пісаць сваё імя ў больш прымальнай форме», — цытуе прэзыдэнта агенцтва BNS.
«Я спадзяюся, што канстытуцыйны статус дзяржаўнай мовы і належная павага да ладу і асаблівасьці літоўскай мовы будуць забясьпечаны прыняцьцем прававых актаў, якія рэалізуюць гэты закон», — сказаў Гітанас Наўседа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі Сэйм разглядае зьмены ў напісаньні іншаземных прозьвішчаўЗакон аб напісаньні імя і прозьвішча асобы ў дакумэнтах прыняты Сэймам 18 студзеня, ён набудзе моц 1 траўня. Закон прадугледжвае, што імя і прозьвішча грамадзяніна Літвы ў асабістых дакумэнтах можа быць напісана літарамі лацінскага альфабэту без дыякрытычных знакаў, калі ён выбірае нелітоўскае прозьвішча мужа ці жонкі.
Гэта азначае, што закон дазволіць пісаць у літоўскіх пашпартах літары x, w і q.
Прыняцьце закону станоўча ацанілі ў кіраўніцтве суседняй Польшчы, паколькі літоўскія гармадзяне польскага паходжаньня шмат гадоў дагэтуль прасілі арыгінальнага напісаньня прозьвішчаў у пашпартах. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда патэлефанаваў Гітанасу Наўседу і падзякаваў за падпісаньне закону.
У красавіку 2021 году літоўскія мовазнаўцы вырашылі не мяняць назву Беларусі на Belarus, якая ў сучаснай літоўскай гучыць як Baltarusija. Большая частка палітычнай падкамісіі пры Дзяржаўнай камісіі літоўскай мовы выказалася за тое, што ў выпадку неабходнасьці можна разглядаць замену існай назвы на колішнюю назву Gudija.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атака на нацыянальныя меншасьці — самае паскуднае, што можа дзяржава зрабіць». Як сустрэлі адмену моўных іспытаў у нацыянальных школах