Адзін з самых вядомых беларускіх стартапаў OneSoil выйшаў з ПВТ і фактычна спыніў працу ў Беларусі. Цяпер агратэх-стартап будзе працаваць са Швайцарыі і Польшчы, піша Dev.by.
Днямі OneSoil зьнік са сьпісу рэзыдэнтаў на сайце ПВТ. У кампаніі пацьвердзілі, што стартап афіцыйна зьмяніў умовы сваёй працы.
«Так, выйшлі. OneSoil расьце як міжнародная кампанія, асноўная дзейнасьць зараз вядзецца са Швайцарыі і Польшчы. І паколькі многія нашы супрацоўнікі пераехалі ў офіс у Варшаве, а іх колькасьць у Беларусі значна скарацілася — было прынята рашэньне выйсьці з ПВТ».
Частка супрацоўнікаў OneSoil працягвае працаваць аддалена зь Беларусі, аднак цяпер у кампаніі два офісы за мяжой — у Швайцарыі і Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанію «Тут Бай Медыа» выключылі з Парку высокіх тэхналёгійOneSoil — стартап зь Беларусі, які ў 2017 годзе стварылі праграміст Вячаслаў Мазай і географ Усевалад Генін. Асноўны прадукт праекту — разумная сыстэма маніторынгу стану пасяўных плошчаў, павелічэньня ўраджайнасьці і эканоміі рэсурсаў. Для збору дадзеных з палёў выкарыстоўваюцца спадарожнікавыя здымкі.
У час наведваньня ПВТ у 2019 годзе агратэх-распрацоўкі OneSoil паказвалі Аляксандру Лукашэнку. Тады ён адзначыў, што такія распрацоўкі «вельмі карысныя і патрэбныя». У OneSoil інвэставалі Юры Гурскі, Юры Мельнічак, Леанід Лознэр. Апошнія вядомыя інвэстыцыі — 5 млн даляраў ад двух эўрапейскіх вэнчурных фондаў.
У кастрычніку 2021 году новым CEO стартапу стаў швайцарац Мортэн Шміт. Вячаслаў Мазай, які займаў гэтую пасаду з моманту заснаваньня OneSoil, перайшоў на пазыцыю дырэктара па інавацыях.
У лістападзе 2021 году стала вядома, што OneSoil адкрыў офіс у Варшаве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радасьць і гонар за таленавітых беларусаў». Тацяна Марыніч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паміж уладай і народам лютая нянавісьць». Інтэрвію з заснавальнікам PandaDoc Мікітам Мікадам