Аўтар самага вядомага беларускага перакладу Бібліі пахаваны ў Пружанах.
У Пружанах, на магіле перакладчыка Васіля Сёмухі (1936–2019), адкрылі помнік. Аўтар помніка — скульптар Алесь Шаціла, паведамляе Радыё Рацыя.
Васіль Сёмуха быў родам з Пружаншчыны. Скончыў аддзяленьне германістыкі філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
Зрабіў поўны пераклад Бібліі на беларускую мову. Перакладаў таксама зь нямецкай, польскай, латыскай, лацінскай, нарвэскай і гішпанскай моў. Быў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, а таксама прэміяў Нямеччыны і Латвіі за перакладніцкую дзейнасьць.
18 студзеня сёлета яму б споўнілася 86 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я хай сабе крыху і прыдурак, але ж не зусім дурны…» Цытаты зь няскончанай размовы з Васілём Сёмухам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску заплянавалі паставіць помнік мітрапаліту Філарэту. Каго такім чынам ушаноўвалі ў Беларусі апошнія 10 год. ФОТА