«Цалкам верагодна, што кантынэнт рухаецца да перамогі над пандэміяй», — сказаў Клюге, дадаўшы, што ўсё яшчэ патрэбна асьцярожнасьць у сувязі са здольнасьцю вірусу мутаваць.
Рэгіянальны дырэктар САЗ падлічыў, што да сакавіка 2022 году каля 60% эўрапейцаў могуць заразіцца варыянтам «Омікрон». Калі будзе дасягнуты пік інфэкцыі, «у выніку кампаніі вакцынацыі або перадачы захворваньня COVID-19 на некалькі тыдняў будзе выпрацаваны папуляцыйны імунітэт», — адзначыў Клюге.
«Мы чакаем, што сытуацыя значна супакоіцца да таго, як хвароба паўторыцца прыкладна ў канцы года, але гэтае вяртаньне ня будзе азначаць вяртаньня да пандэміі», — дадаў ён.
Эўрапейскае бюро САЗ, якое ахоплівае 53 краіны, паведаміла, што ў рэгіёне ў сярэдзіне студзеня варыянт «Омікрон» склаў 15 працэнтаў ад усіх новых каранавірусных інфэкцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Омікрон» стаў самым распаўсюджаным штамам каранавірусу ў Беларусі