Напярэдадні зьявілася інфармацыя, што Telegram паставіў ультыматум некалькім праўладным тэлеграм-каналам Беларусі: альбо яны цягам 36 гадзін выдаляюць допісы, якія зьневажаюць людзей паводле розных прыкметаў (пол, рэлігія, сэксуальная арыентацыя і г. д.) і больш ніколі не публікуюць падобнага, альбо доступ да іх абмяжуе адміністрацыя. Apple зьвярнуўся да Telegram з нагоды допісаў, якія зьневажаюць годнасьць чалавека за яго сэксуальную арыентацыю, піша «Эўрарадыё».
У якасьці пагрозы прагучала тое, што кампанія выдаліць Telegram з App Store.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Telegram можа заблякаваць прапагандысцкія каналы зь БеларусіПраўладныя тэлеграм-каналы папярэджаньне заўважылі і пачалі выдаляць напісанае. Паводле інфармацыі «Эўрарадыё», такія апавяшчэньні атрымалі 20 тэлеграм-каналаў ад добра да малавядомых. Акрамя пагроз, яны выкладвалі ў публічны доступ асабістыя зьвесткі беларусаў.
Так, з тэлеграм-каналу «Жёлтые сливы» зьнікла большасьць абразьлівых допісаў пра прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева, засталіся толькі публікацыі, якія тычацца абвінавачаньняў у ягоны адрас. Таксама выдалены допіс зь відэа затрыманага ў той жа дзень начальніка аддзелу маркетынгу Hyundai Сяргея Бабашкова, у якім таксама былі абразы, зьвязаныя з сэксуальнай арыентацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Twitter заблякаваў старонку «Жёлтые сливы» і назваў прычыну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праз інтрыгі „ябацек“». Як мэнэджар буйной кампаніі застаўся бяз працы