Telegram запатрабаваў ад прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў выдаліць пасты і камэнтары, якія прыніжаюць сэксуальную арыентацыю чалавека. Гэта трэба зрабіць на працягу 36 гадзін. У адваротным выпадку доступ да іх каналаў будзе абмежаваны.
Ад адміністратараў патрабуюць выдаліць пасты і камэнтары, якія зьневажаюць сэксуальную арыентацыю чалавека, паведамляе «Эўрарадыё».
Скрыншот з адпаведным паведамленнем распаўсюдзіў блогер Антон Матолька.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі прэс-сакратара кампаніі А1 і начальніка аддзелу маркетынгу «Hyundai Аўтаград»Гэты запыт мог сыходзіць ад Apple, паколькі правіламі App Store забароненыя матэрыялы, якія прыніжаюць асобы ці групы асоб паводле рэлігіі, расы, полу, сэксуальнай арыентацыі, нацыянальнасьці ці прыналежнасьці да якой-небудзь сацыяльнай групы.
Зь некаторых праўладных ТГ-каналаў ужо зьніклі пасты пра Мікалая Брэдзелева, былога прэс-сакратара А1, і шэрагу іншых мужчын, якіх сілавікі прымусілі на камеру прызнацца ў сваёй арыентацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За першыя паўгода 2022 маюць праверыць 355 прадпрыемстваў, у тым ліку кампанію А1, на якую абрынуўся Лукашэнка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратара А1 ня выпусьцілі на волю пасьля 15 дзён арышту