Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян падаў у адстаўку, паведамляецца на яго афіцыйным сайце. Ён заявіў, што на гэтай пасадзе яму не хапае паўнамоцтваў і ён ня здольны ўплываць на палітыку краіны і пытаньні вайны і міру.
68-гадовы палітык узначальваў дзяржаву зь вясны 2018 году. У 1996 — 1997 гадах ён чатыры месяцы займаў пасаду прэм’ер-міністра.
Армэнія — парлямэнцкая рэспубліка, прэзыдэнцкая пасада мае пераважна цырыманіяльнае значэньне. На гэтую пасаду можна абірацца толькі адзін раз, на сямігадовы тэрмін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэвалюцыянэр стаў жандарам. Армянскі аналітык пра войскі АДКБ у КазахстанеУ заяве Саркісьяна сказана, што Армэнія жыве ў рэальнасьці, калі прэзыдэнт «ня можа выкарыстоўваць большую частку свайго патэнцыялу» для вырашэньня сыстэмных задач. Паводле яго слоў, у бягучай сытуацыі «ў прэздэнта няма інструмэнтаў, каб дапамагчы сваёй краіне».
Пры Саркісьяне была створана камісія ў справе канстытуцыйных зьменаў, нагадваецца ў заяве. Ён выказаў надзею, што пасьля магчымых паправак у Канстытуцыю, наступнаму прэзыдэнту ўдасца працаваць «у больш збалянсаваным асяродзьдзі», а ў краіне ўдасца стварыць сыстэму стрымваньняў і процівагаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азэрбайджан абмяняў групу армянскіх палонных на мапы мінных палёў