Пра выхад кнігі ў сьвет напісаў намесьнік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. Ён адзначыў, што праца над выданьнем вялася пяць гадоў. У выніку кніга стала «шматпакутным навуковым дасьледаваньнем», хаця «задумвалася як лёгкая праца на фоне 400-годзьдзя першай кнігі пад назвай „Буквар“».
Кніга «Беларускі буквар» мае 336 старонак вялікага фармату, 8 разьдзелаў, 125 параграфаў, 730 ілюстрацый, 1025 спасылак на апублікаваныя і архіўныя крыніцы.
«Каб сабраць зьвесткі пра беларускія Буквары давялося аб’ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музэяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калекцыях, бо даўнія (ды і адносна сучасныя) беларускія падручнікі выключна слаба захаваліся ў самой Беларусі (што там, амаль не захаваліся).
Па факце былі выкарыстаны ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый у Беларусі, Аўстрыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Даніі, Ірляндыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расеі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швэцыі», — расказаў Алесь Суша.
Кніга зьявілася пры дапамозе выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вялікі эўрапейскі гуманіст». У гарадах Эўразьвязу і Беларусі адслужылі імшу за Скарыну. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» завяршыла сэрыю «Асьветнікі Беларусі»