22 студзеня ў 8.20 у мэтро Масквы затрымалі Дзяніса Зорына, грамадзяніна Расеі, які мае часовы від на жыхарства ў Беларусі. Мужчына, фэльчар па прафэсіі, жыў у Верхнядзьвінску (Дрысе), піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
У маскоўскім мэтро на Зорына надзелі кайданкі і сказалі, што ён знаходзіцца ў фэдэральным вышуку.
У Верхнядзьвінску Дзяніса пасля ператрусу ў доме затрымлівалі на трое сутак 29 сьнежня 2020 году ў межах крымінальнай справы па арт. 369 КК за допіс у сацсетках пра сілавікоў. 9 сакавіка Зорын паехаў у Расею, але крымінальная справа ў Беларусі супраць яго яшчэ не закрытая. Пра сваё затрыманьне Зорын напісаў кнігу «72 часа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расеец расказаў, як праз палітычны перасьлед у Беларусі трапіў у вышук СК Расеі22 студзеня ў маскоўскай паліцыі пасьля затрыманьня сказалі Дзянісу, што «яго, як і іншых расейцаў, адправяць у Беларусь, і гэта — «звычайная практыка». З маскоўскага пастарунку Дзяніса адвезьлі ў Сьледчы камітэт гораду Цьвер, дзе адбыўся допыт, затым мужчыну адпусьцілі.
Пакуль Зорын знаходзіцца на волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭСПЧ часова забараніў Расеі выдаваць Дзьмітрыя Падлобнікава Беларусі. Ён застаецца ў расейскім СІЗА