Міністарка абароны Нямеччыны афіцыйна аб’явіла аб дапамозе 22 студзеня, але падкрэсьліла, што на дапамогу Кіеву зброяй у Бэрліне ня пойдуць.
Крыстын Ламбрэхт у інтэрвію газэце Welt am Sonntag заявіла, што палявы шпіталь прыбудзе ва Ўкраіну ў лютым. Адначасова будзе забясьпечана навучальна-трэніровачная база для ўкраінскага мэдычнага пэрсаналу.
Нямеччына ўжо паставіла Ўкраіне рэсьпіратары, паведаміла міністарка і дадала, што ў шпіталях Нямеччыны знаходзяцца на лячэньні ўкраінскія салдаты зь цяжкімі раненьнямі, атрыманымі ў баях на ўсходзе Ўкраіны.
«Мы стаім поплеч з Кіевам. Цяпер наша задача — зрабіць усё магчымае для памяншэньня вастрыні цяперашняга крызісу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шэф ВМС Нямеччыны пайшоў у адстаўку пасьля скандальных выказваньняў пра КрымКрыстын Ламбрэхт, якая ўваходзіць у Сацыял-дэмакратычную партыю, падкрэсьліла, што ў дадзены момант, паводле яе ацэнкі, пастаўкі зброі «не дапамогуць паслабленьню супрацьстаяньня паміж Расеяй і Ўкраінай». Ламбрэхт заявіла, што сфармуляваная такім чынам пазыцыя карыстаецца поўнай падтрымкай усіх чальцоў фэдэральнага ўраду на чале з канцлерам, сацыял-дэмакратам Оляфам Шольцам.
Нямеччына — у адрозьненьне ад шэрагу іншых саюзьнікаў па NATO, у тым ліку ЗША, — прынцыпова адмаўляецца пастаўляць Украіне ўзбраеньне. The Wall Street Journal у пятніцу паведаміла, што Бэрлін блякуе і пастаўкі ўзбраеньня з Эстоніі — на той падставе, што раней гэтая зброя належала Нямеччыне. У гэтым выпадку для экспарту неабходны адмысловы дазвол Бэрліна, але там яго не выдаюць.
Нямецкая палітыка выклікала вострую крытыку з боку афіцыйнага Кіева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры тыдні да вайны. Пасьля яе ні Лукашэнкі, ні Пуціна можа не застацца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада Расеі ў ЗША запатрабавала ад Вашынгтона не даваць зброі Ўкраіне