Судзьдзя ў адстаўцы Сайдзі Янгулбаеў пакінуў Расею пасьля інцыдэнту зь ягонай жонкай. Разам зь ім зьехала яго дачка, піша ТАСС.
20 студзеня СМІ паведамілі пра спробу выкраданьня ў Ніжагародзкай вобласьці Расеі судзьдзі ў адстаўцы Сайдзі Янгулбаева і яго жонкі. Адвакат Натальля Дабранравава расказала, што жонку судзьдзі павезьлі з гораду на допыт невядомыя, якія назваліся апэратыўнікамі. Упаўнаважаны ў правах чалавека ў Расеі Тацяна Маскалькова папрасіла пракуратуру Чачэніі праверыць сытуацыю.
Расейская служба «Радыё Свабода» паведаміла, што ў адным з камэнтароў кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў выступіў з пагрозамі Янгулбаевым, заявіўшы: «Гэтую сямейку чакае месца альбо ў турме, альбо пад зямлёй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніка Чачні Кадырава і яго бацькоў абвясьцілі «заслужанымі праваабаронцамі»Паколькі судзьдзёўскі статус Сайдзі Янгулбаева забясьпечваў яму недатыкальнасьць, у Чачэнію павезьлі толькі ягоную жонку, але ўсіх жыхароў кватэры пры гэтым зьбілі.
Абубакар Янгулбаеў — юрыст, які супрацоўнічае з арганізацыяй «Камітэт супраць катаваньняў», якая прызнана ў Расеі «замежным агентам». Ён лічыць тое, што адбылося, «выкраданьнем» і адзначае, што яго маці вывезьлі як сьведку ў справе аб махлярстве з крэдытамі, пра якую ні яна, ні яго бацька ніколі ня чулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чачні выкралі больш за 20 сваякоў юрыста «Камітэту супраць катаваньняў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кадырызацыя Беларусі. Як Лукашэнка спрабуе пераймаць тэрор у Чачні