У 2021 годзе на тэрыторыі Нямеччыны затрымалі 11 228 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у краіну празь Беларусь і Польшчу, паведаміла фэдэральная паліцыя.
Як вынікае з апублікаваных дадзеных, пік крызісу прыйшоўся на кастрычнік — 5294 затрыманых пры 2049 у верасьні, 474 у жніўні і 26 за студзень — ліпень.
З 1 па 16 студзеня 2022 паліцыяй перахоплены 221 мігрант, які скарыстаўся беларускім маршрутам. Паліцыя адзначае зьніжэньне напружанасьці сытуацыі ў цэлым, аднак нямецка-польская мяжа застаецца «гарачай кропкай». Там працягваецца сумеснае з польскімі памежнікамі патруляваньне. Нямецкая фэдэральная паліцыя адзначае, што супраца з польскімі калегамі наладжана якасна.
У дачыненьні асоб, якія незаконна ўехалі ў Нямеччыну, праводзяць праверку, каб вызначыць, ці можна распачаць меры па спыненьні іх знаходжаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса, які перавозіў мігрантаў у Польшчу, дэпартавалі і забаранілі ўезд на 5 гадоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Турфірма проста падманула нас». Як маленькая беларуская кампанія рабіла бізнэс на мігрантах