Людзі прынесьлі кветкі, запалілі сьвечкі і памаліліся ля мэмарыяльных дошак першым ахвярам Майдану.
22 студзеня 2014 году падчас рэвалюцыйных падзеяў у Кіеве ад агнястрэльных ран памерлі 20-гадовы грамадзянін Украіны армянскага паходжаньня Сяргей Нігаян і 25-гадовы беларус Міхаіл Жызьнеўскі.
У той жа дзень 45-гадовы ўраджэнец Львова Раман Сенік быў сьмяротна паранены і праз тры дні памёр. Акрамя таго, 22 студзеня ў лесе пад Кіевам было знойдзена цела выкрадзенага напярэдадні львоўскага навукоўца Юрыя Вярбіцкага.
Раней дзяржаўнае бюро расьследаваньняў Украіны сьцьвярджала, што Нігаян, Жызьнеўскі і Сенік загінулі ў выніку дзеяньняў сілавікоў. Тагачаснае кіраўніцтва міліцыі запэўнівала, што МУС да іх гібелі ня мае дачыненьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парашэнка пра Жызьнеўскага: цяпер ён быў бы побач са сваімі суайчыньнікамі ў барацьбе за свабоду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны