Дзярждэпартамэнт ЗША пацьвердзіў гэта ў чацьвер, 20 студзеня. Пра якія менавіта віды зброі ідзе гаворка, не ўдакладняецца.
Агенцтва Reuters, спасылаючыся на інфармаваную крыніцу, паведаміла, што Эстонія, пэўна, перадасьць Украіне супрацьтанкавыя пераносныя ракетныя комплексы Javelin, а Літва — пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, прызначаныя для зьнішчэньня нізкалётных паветраных цэляў.
Амэрыканскія правілы экспартнага кантролю загадваюць дзяржавам атрымліваць дазволы Дзярждэпартамэнту, перш чым пастаўляць набытую ў ЗША зброю трэцім краінам.
Расея сьцягнула да мяжы з Украінай больш за сто тысяч вайскоўцаў. Заходнія краіны ўжо многія тыдні асьцерагаюцца ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, аднак Масква абвяргае наяўнасьць у яе такіх плянаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для Лукашэнкі прысутнасьць расейскіх войскаў у Беларусі ўжо ня страшная, — Ягор Лебядок ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вучэньні ў Беларусі — гэта яшчэ адзін фронт Пуціна у вайне нэрваў»