«Мы заўважаем, што гэты омікрон — зусім іншы вірус. Можа, я падазраю, што мы скаціліся ўжо да звычайнага грыпу. Я кажу гэта як чалавек, які сам другі раз — ужо на гэты омікрон — перахварэў», — сказаў Лукашэнка, якога цытуе тэлеграм-канал «Пул першага».
Таксама ён дадаў: «Ён пнэўманіі не дае. Я, напрыклад, на нагах яго перанёс. І заўважыў толькі ў канцы, калі нейкі там тэст зрабілі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падчас уручэньня прэмій прызнаўся, што хварэе на ковідную пнэўманіюРаней жа Лукашэнка казаў, што хварэе на ковідную пнэўманію.
Заява прагучала ў Палацы Незалежнасьці, дзе сабраліся некалькі тысяч чалавек, а Лукашэнка асабіста ўручаў граматы і букеты ляўрэатам. Толькі лічаныя асобы ў залі былі ў масках.
11 студзеня на цырымоніі ўзнагароджаньня прэміямі ён хрыплым голасам сказаў, што сам змагаецца з ковіднай пнэўманіяй.
«Час паказаў, што нашая маладая, сувэрэнная дзяржава ўмее знаходзіць, калі трэба, эфэктыўныя адказы на любыя выклікі. Пацьвярджэньнем таму, як мы спраўляемся з ковіднай пнэўманіяй. На маім прыкладзе вы бачыце сёньня», — сказаў ён. Відэафрагмэнт выступу апублікаваў блізкі да Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул першага».
У перыяд між 11 і 20 студзеня Лукашэнка працягваў пэрыядычна праводзіць працоўныя сустрэчы.
Раней Лукашэнка шматразова адмаўляў спачатку наяўнасьць, а затым сур'ёзнасьць COVID-19. Міністэрства аховы здароўя, як вынікае адразу зь некалькіх журналісцкіх расьсьледаваньняў і матэрыялаў, заніжала лічбы хворых у некалькі разоў.