Амбасада Аўстрыі ў Варшаве і Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) арганізуюць Месяц беларускай культуры ў Польшчы, каб падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў творчых прафэсій, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
«Для многіх беларусаў спосабам выжыць ва ўмовах дыктатуры стала кніга, спэктакль у інтэрнэце, дакумэнтальны фільм, онлайн-канцэрт — усё тое, што можа сказаць артыст праз сваю душу. І для нас важная асоба ў культуры, тыя, хто стварае культурнае багацьце народу, каб хутка яны змаглі вярнуцца ў Беларусь і тварыць для разьвіцьця нацыянальнай культуры краіны», — заявіў кіраўнік НАК Павал Латушка.
На працягу месяца ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы пройдуць беларускія канцэрты, выставы, кінапаказы, тэатральныя імпрэзы, літаратурныя вечарыны, пэрформансы, лекцыі і майстар-клясы.
Адкрые Месяц беларускай культуры міжнародная канфэрэнцыя «Беларуская культура ва ўмовах рэпрэсій і эміграцыі: выклік і магчымасьці» з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў культуры эўрапейскіх краін, парлямэнтаў і пасольстваў, міжнародных праваабарончых арганізацый, а таксама пацярпелых ад рэпрэсій беларускіх дзеячаў культуры.
Амбасады краін Эўразьвязу, ЗША, Швайцарыі і іншых краін выказалі гатоўнасьць выступіць партнэрамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Міністэрства культуры звольнілі дзьвюх спэцыялістак, якія баранілі гістарычныя помнікіZoom-сустрэча Беларускай рады культуры
20 студзеня а 15-й гадзіне менскага часу адбудзецца першая маштабная zoom-сустрэча Беларускай рады культуры зь беларускімі культурнымі дзеячамі. Кожны ўдзельнік мусіць прайсьці праверку.
Беларуская рада культуры апублікавала праграму сустрэчы:
- Прэзэнтацыя вынікаў працы Беларускай рады культуры ў 2021 годзе і стратэгіі дзейнасьці на 2022 год;
- Расповед пра магчымасьці падтрымкі творчых праектаў як у Беларусі, так і па-за яе межамі;
- Тлумачэньне, як распрацоўваецца падтрымка творцаў, у тым ліку на рэальных прыкладах ад тых, каму Рада сапраўды дапамагла;
- Расповед пра дзейнасьць Рады ў кірунку арганізацыі арт-рэзыдэнцый;
- Супольнае абмеркаваньне важных момантаў, пра якія варта задумацца пры падтрыхтоўцы Міжнароднага тыдня беларускай культуры, які пройдзе ў ліпені 2022-га;
- Пытаньні слухачоў, які можна даслаць праз адмысловую форму.
Прамоўцы ад Беларускай рады культуры: Сяргей Будкін, Аляксандар Чахоўскі, Мікалай Халезін, Максім Жбанкоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Будкін: «Проста на нашых вачах беларусы сасьпелі да ўспрыманьня свайго»