Як мінімум у трох япіскапаў Беларускай праваслаўнай царквы пацьверджана захворваньне на COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».
Гэта мітрапаліт Веньямін (Тупека), архіяпіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан (Корзун) і япіскап Маладачанскі і Стаўпецкі Павал (Цімафеенкаў).
Таксама сымптомы COVID-19 мае архіяпіскап Наваградзкі і Слонімскі Гурый (Апалька). Апошні раз япіскапы служылі разам 12 студзеня 2022 году ў Жыровіцкім манастыры на дзень памяці мітрапаліта Філарэта, які памёр год таму ад COVID-19. Антыковідных захадаў падчас набажэнства не рабілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Думаю, што прышчэпкі дапамаглі». 83-гадовы Мечыслаў Грыб перамог каранавірус