Па стане на 1 ліпеня 2021 году, у беларускіх турмах адбывалі пакараньне 346 грамадзян РФ, яшчэ 109 знаходзіліся пад арыштам у СІЗА.
Перасьлед як мінімум 11 расейцаў зьвязаны з пратэстамі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, паведамляе РБК.
Пра статыстыку журналісты дазналіся пасьля справаздачы амбасады Расеі ў Менску.
На сёньня 8 палітычных зьняволеных у Беларусі маюць грамадзянства Расеі. Сямёра расейцаў ужо асуджаныя — агулам ім прысудзілі 36,5 года калёніі. Яшчэ адна справа — Соф’і Сапегі — перададзена ў суд: дзяўчыне пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.
Палітвязьні з пашпартам Расеі:
- Дзьмітры Папоў
- Ягор Дуднікаў
- Аляксандар Геджадзэ
- Андрэй Новікаў
- Ігар Капанайка
- Ірына Вікхольм
- Яўген Пятроў
- Соф’я Сапега