На конкурсе, які ладзіць выданьне Polityka, Шостак прадставіла сукенку з партрэтамі беларускіх палітвязьняў.
Журы адзначыла беларуску «за выдатнае спалучэньне мастацтва і сацыяльнага актывізму». Таксама журы зьвярнула ўвагу на пэрформансы Яны Шостак, прысьвечаныя важным сацыяльным тэмам, і эфэктыўнае прыцягненьне ўвагі польскай і сусьветнай грамадзкасьці да праблем Беларусі і ўцекачоў. Самы вядомы яе пэрформанс называецца «Хвіліна крыку для Беларусі».
Пасьля ўручэньня прэміі Шостак зачытала сымбалічны ліст сваякам палітвязьняў. Скончыла свой выступ мастачка «хвілінай крыку для Беларусі», акцыю падтрымала ўся заля.
Перад сваім словам Шостак адзначыла, што на сукенцы каля 1200 партрэтаў беларускіх палітвязьняў, хаця праваабарончая супольнасьць прызнала імі на гэты момант 993 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раблю, што магу». Як беларуска крыкам і дэкальтэ дапамагае рэпрэсаваным ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска перамагла на сусьветным конкурсе мадэляў, які праходзіў у Дубаі