Па стане на 18 студзеня ў Беларусі 993 чалавекі маюць статус палітычных вязьняў.
Сярод новых палітвязьняў, паводле «Вясны»:
- Аляксей Арбузаў,
- Аляксей Каверын,
- Лідзія Новік,
- Станіслаў Несьцярук,
- Павал Адамовіч,
- Марыя Калоша,
- Вольга Ялцэвіч,
- Ільля Кадзетаў,
- Іван Гаўрылаў,
- Аляксей Дудко
- і Павал Юхневіч.
Іх пакаралі на розныя тэрміны паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
«Мы ацэньваем перасьлед вышэй названых асобаў, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і масавых беспарадках, а таксама падтрымку ахвяраў перасьледу за гэтыя дзеяньня як палітычна матываваны перасьлед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня пра абвешчаныя вынікі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зьняволенымі», — заявілі праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволены журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч напісаў пра побыт на Валадарцы і тое, што падзяляе сукамэрнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьні, мігранты, вайсковыя базы: 2022 год у прагнозах экспэртаў