Twitter заблякаваў старонку «Жёлтые сливы» і назваў прычыну

Twitter

Праўладны праект пазбавіўся старонкі ў Twitter пасьля шматлікіх скаргаў чытачоў.

Старонку «Жоўтых сьліў» у сацыяльнай сетцы заблякавалі за «распальваньне нянавісьці». На ёй нярэдка зьяўляліся абразы людзей і арганізацый, якія крытыкавалі Лукашэнку.

Старонка «Жёлтые сливы» заблякаваная ў Twitter

Тэлеграм-канал жа гэтага праекту яшчэ працуе. Яго аўтары выступаюць з абвінавачаньнямі супраць апазыцыйных дзеячоў, журналістаў і іншых грамадзян, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Казахстан 4 студзеня 2022-га — гэта 17 жніўня 2020-га ў Менску». Што пішуць дзяржаўныя СМІ Беларусі пра казаскія пратэсты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заблякавалі сайт праваабарончай арганізацыі Human Constanta за «распальваньне варожасьці»