Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін паведаміў, што бронзавы NFT-мэдаль Аляксандры Герасімені прададзены на аўкцыёне OpenSea за 6,2 ETH (19 700 тысяч даляраў па курсе на гэты момант). Беларуская плыўчыха заваявала мэдаль на Алімпійскіх гульнях 2016 году ў бразыльскім Рыа-дэ-Жанэйра.
Раней на аўкцыёне прадалі срэбраны NFT-мэдаль Герасімені з Алімпіяды 2012 у Лёндане (50 мэтраў вольным стылем) за 27 500 даляраў.
На аўкцыёне застаўся яшчэ адзін лот — срэбраны мэдаль Алімпійскіх гульняў 2012 у Лёндане (100 мэтраў вольным стылем). Кошт лоту — 11,5 ETH.
Атрыманыя грошы ідуць на дзейнасьць фонду спартовай салідарнасьці, пазоў да УЭФА ў Міжнародны арбітражны суд з нагоды бязьдзеяньня ў справе махінацый у Беларускай фэдэрацыі футболу, а таксама на дапамогу рэпрэсаваным спартоўцам.
NFT — тэхналёгія, якая дае магчымасьць даказаць свае маёмасныя правы на лічбавы кантэнт. NFT-мэдаль — не арыгінал мэдаля, а лічбавая копія. ETH (ethereum) — крыптавалюта, якая выкарыстоўваецца на плятформе, што працуе паводле тэхналёгіі блёкчэйн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Плыўчыха Герасіменя прадала алімпійскі мэдаль, каб кампэнсаваць юрыдычныя выдаткі ў справе супраць UEFA і АБФФ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выйгравала, а яе прызамі не ўзнагароджвалі». Лыжніца Далідовіч і яе бацька і трэнэр — пра адхіленьне ад турніраў