«Сытуацыя застаецца нязьменнай. Праца па аўтарызацыі працягваецца, было дзьве інспэкцыі ў першай палове мінулага году, пасьля чаго EMA запытала дадатковыя дакумэнты, якія, наколькі мне вядома, яшчэ не былі атрыманыя», — прыводзіць ягоныя словы агенцтва Интерфакс.
У ЭЗ, паводле амбасадара, спадзяюцца, што гэта будзе зроблена па аналёгіі з Сусьветнай арганізацыяй здароўя (САЗ), якая атрымала неабходныя дакумэнты. «Усе зацікаўленыя ў як мага большай колькасьці вакцын, даступных у сьвеце», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўвялі абавязковую вакцынацыю дзяцей ад каранавірусуДнём раней прадстаўніца САЗ у Маскве Меліта Вуйнавіч у эфіры ютуб-каналу «Соловьев Live» паведаміла, што Расея 30 сьнежня перадала САЗ усе неабходныя дакумэнты па вакцыне «Спутник V». Вуйнавіч разьлічвае, што сёлета ў лютым пройдзе інспэкцыя расейскай вакцыны.
Эўразьвяз прызнае толькі чатыры вакцыны: AstraZeneca, Pfizer/BioNTech, Moderna і Johnson & Johnson. Эўрапейскія краіны могуць вырашаць самі, пускаць ці не пускаць людзей, прышчэпленых расейскай вакцынай «Спутник V» ці кітайскай Sinopharm.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хопіць чакаць канца пандэміі». Гутарка зь біёлягам, аўтаркай кнігі «Вірус, які зламаў плянэту»Тэлеканал «Настоящее время» яшчэ летам 2021 году зьвязаўся з ЕМА, дзе пацьвердзілі, што «Спутник V» праходзіць працэс вывучэньня. «Працэс будзе завершаны толькі тады, калі прадстаўленых зьвестак будзе дастаткова для таго, каб падаць афіцыйную заяву на атрыманьне дазволу на рэалізацыю вакцыны, — пакуль такіх зьвестак арганізацыя не атрымала», — адзначылі ў ЕМА. Як падкрэсьлілі ў агенцтве, да таго часу, пакуль дасье ня будзе пададзена поўнасьцю, нельга нічога сказаць аб патэнцыйных тэрмінах рэгістрацыі расейскай вакцыны.