На гэты момант на рамонт гістарычнай катэдры — касьцёла Сьвятога Станіслава ў Магілёве паступіла 6 тысяч 280 рублёў ахвяраваньняў, паведамляе Catholic.by.
Як адзначыў біскуп Магілёўскі Аляксандар Яшэўскі, адразу ж пасьля здарэньня распачаўся збор сродкаў на аднаўленьне пашкоджанай ураганам сьвятыні. Паводле яго слоў, за два дні на разьліковы рахунак паступіла 6 тысяч 280 беларускіх рублёў.
Біскуп расказаў, што 18 студзеня парафіяне сваімі сіламі будуць засьцерагаць дах магілёўскай катэдры ад сьнегу, часова накрываючы яго ДСП і рубэройдам.
Біскуп Аляксандар Яшэўскі таксама выказаў падзяку парафіі ў Будславе за перададзеныя лісты ДСП, а экспэртам-альпіністам, якія могуць працаваць на вышыні, — за хуткі пачатак працы.
Юрыдычна ўласьнік сьвятыні — КУП ЖРЭА Ленінскага раёну гораду Магілёва, якое фактычна павінна праводзіць усе працы і несьці выдаткі за іх.
Рамонтныя працы будуць праводзіцца па ўзгадненьні з уласьнікам і зь яго дазволу.
- Рэквізыты для ахвяраваньня:
- р/с BY64BLBB30150700187012001001
- ААТ «Белінвестбанк»,
- БІК BLBBBY2X
- УНП 700187012
- Атрымальнік плацяжу: «Рымска-каталіцкая парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве».
- Прызначэньне плацяжу: добраахвотнае ахвяраваньне.