Ірак за апошнія тыдні дапамог вярнуцца ў краіну амаль 4 тысячам сваіх грамадзян, якія знаходзіліся на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу – Польшчай Літвой і Латвіяй.
Пра гэта 16 студзеня заявіў ірацкі міністар замежных спраў Фуад Хусэйн на супольнай прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе зь міністрам замежных спраў Літвы Габрыелюсам Ландсбэргісам.
Паводле Хусэйна, ад 18 лістапада ірацкі ўрад арганізаваў «10 авіярэйсаў з Багдаду ў Беларусь», каб вярнуць сваіх грамадзян на Радзіму.
Прэсавы сакратар міністэрства замежных спраў Іраку Ахмэд аль-Сахаф пазьней сказаў агенцтву AFP, што «3,817 ірацкіх мігрантаў вярнуліся на Радзіму зь Беларусі, а 112 — зь Літвы».
Паводле аль-Сахафа, некаторыя іракцы застаюцца ў Беларусі, але складаная сытуацыя не дазваляе вызначыць іх колькасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежная служба Польшчы: беларускія сілавікі кідалі камяні і бярвёны ў бок польскіх патрулёў