Жыхар вёскі Церуха Гомельскага раёну напісаў у раённую газэту, але замест адказу па яго прыехала міліцыя.
У гомельскім раёне затрымалі жыхара вёскі Церуха Мікалая Віцікава. Праваабаронцам стала вядома пра ператрус і затрыманьне мужчыны, піша «Вясна».
Цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ. Магчыма, на яго завядуць крымінальную справу за распальваньне варожасьці.
Па словах родных, праблемы ў мужчыны пачаліся пасьля яго ліста ў раённую газэту «Маяк» з нагоды абмеркаваньня новай Канстытуцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас усё выдатна, а будзе яшчэ лепш». Як у Беларусі абмяркоўваюць новую Канстытуцыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У міліцыі гаварылі, што згвалцяць мяне». Як журналіст раёнкі і аўтар славутага стрыму пасьля перасьледу трапіў у Нью-Ёрк