Прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што паток мігрантаў, якія адпраўляюцца ў Беларусь, спыніўся.
«Паводле нашых зьвестак, паток мігрантаў у Беларусь спыніўся, — сказала Шыманіце журналістам 14 студзеня. — Рэжыму не ўдаецца яго арганізаваць».
Шыманіце дадала, што апоўначы завершыцца абвешчанае Літвой на мяжы надзвычайнае становішча, і кантроль на мяжы будзе цяпер забясьпечвацца так, як раней, да абвяшчэньня надзвычайнага становішча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва ня будзе працягваць надзвычайнае становішча на мяжы зь Беларусьсю