Аб гэтым кіраўнік узбэцкай дзяржавы заявіў, выступаючы 13 студзеня на пасяджэньні Рады бясьпекі краіны, паведамляе ТАСС.
«Днямі з боку кіраўнікоў некаторых дзяржаў былі зробленыя неабгрунтаваныя заявы аб тым, што Узьбекістан павінен зрабіць урокі з падзеяў, якія адбыліся ў Казахстане», — цытуе Мірзіёева прэзыдэнцкая прэсавая служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У онлайн-фармаце прайшоў пазачарговы саміт АДКБ, прысьвечаны крызісу ў Казахстане. Што на ім сказалі«Мы ўважліва сочым за сытуацыяй у рэгіёне, усімі выклікамі і пагрозамі яго бясьпецы», — запэўніў Мірзіёеў. — Мы маем увесь неабходны патэнцыял і моц для адэкватнага рэагаваньня на любую пагрозу».
10 студзеня на нечарговай сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаваньне, што, калі не вынесьці ўрокі з падзеяў у Казахстане, такое можа паўтарыцца ва Узбэкістане. Лукашэнка дадаў, што паводле наяўнай у яго інфармацыі, погляды тэрарыстаў «ужо кінуты на Узбэкістан».