Журналіст Дудзінскі запісаў «відэапрызнаньне віны» ў абвале моста на Нямізе

Менск, Няміга, 8 студзеня 2022 г.

Журналіст, былы тэлевядоўца БТ Дзяніс Дудзінскі запісаў іранічнае відэапрызнаньне віны ў абвале моста на Нямізе.

Ён разьмясьціў гэты ролік у сваім Інстаграме.

Я, Дзяніс Дудзінскі, 1974 году нараджэньня, прызнаюся, што ў пэрыяд з 1974-га па 2021 год мэтанакіравана хадзіў па мосьце на Нямізе, не паведаміўшы пра гэта адпаведным органам і не атрымаўшы на гэта дазволу вышэйстаячых інстанцыяў, што ў далейшым прывяло да далейшага расхістваньня жалезабэтонных канструкцыяў моста, яго падзеньня і зьмены рэжыму руху транспарту на вышэйпазначанай дарожнай артэрыі.

Я дзейнічаў у складзе незарэгістраванай групы, у склад якой уваходзіла яшчэ некалькі мільёнаў чалавек, якія штодзённа ўчынялі гэтае супрацьпраўнае дзеяньне.

Віну сваю прызнаю цалкам і раскайваюся.

А мы яшчэ ў сэкцыі па ёзе на мосьцік станавіліся. Пра гэта гаварыць?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьмяяцца над злом». Дзяніс Дудзінскі пра стукачоў і жыцьцё ва Ўкраіне

У 2020 годзе Дудзінскі выказаў салідарнасьць з пратэстоўцамі. Тады ён быў пакараны адміністрацыйным арыштам, пад ціскам запісаў відэазварот з заклікам ня ўдзельнічаць у пратэстах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі — пра мэню на Акрэсьціна, вызваленьне са спазьненем і відэа на дзяржканале. ВІДЭА