Раніцай 13 студзеня ў Менску затрымалі 30-гадовую Дар’ю Царык. Супрацоўнікі ГУБАЗІКу правялі ў яе кватэры ператрус, а потым павезьлі на допыт.
У Першамайскім РУУСе на жанчыну склалі пратакол па адміністрацыйнай справе, але артыкул пакуль невядомы, паведамляе «Вясна».
Суд над актывісткай адбыўся ў гэты самы дзень. Вынік — 8 сутак адміністрацыйнага арышту.
Дар’я Царык — дырэктарка «Генома», арганізацыі, якая займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генэтычнымі нэўра-цяглічнымі захворваньнямі. Яна таксама ўваходзіць у кіраўніцтва арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам і дзецям, што сталі ахвярамі хатняга гвалту.
Зьявілася таксама інфармацыя, што сёньня сілавікі правялі чатыры ператрусы ў прадстаўніц кіраўніцтва “Радзіславы” і іх сваякоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 студзеня: тры гады калёніі палітвязьню, дваіх менчукоў асудзілі за абразу Лукашэнкі і ўдзел у пратэстах