Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэсавую службу КНБ Казахстану.
Акрамя Масімава таксама затрыманыя былыя намесьнік старшыні КНБ — начальнік Службы спэцыяльнага прызначэньня «А» (спэцназу КНБ) Ануар Садыкулаў і намесьнік старшыні КНБ Даўлет Яргожын.
«Працягваецца дасудовае расьсьледаваньне па факце дзяржаўнай здрады ў дачыненьні да былога старшыні КНБ Масімава. У рамках гэтай справы дадаткова распачатыя дасудовыя расьсьледаваньні па фактах дзеяньняў, накіраваных на гвалтоўны захоп улады, і перавышэньня службовых паўнамоцтваў», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы КНБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Казахстану выдаліў свой твіт аб нібыта нападзе на Алматы «20 тысячаў тэрарыстаў»56-гадовы Масімаў быў вызвалены ад пасады старшыні КНБ указам прэзыдэнта Казахстану Касым-Жамарта Такаева 5 студзеня. Новым кіраўніком камітэта ў той самы дзень быў прызначаны былы начальнік Службы дзяржаўнай аховы Ярмэк Сагімбаеў. 8 студзеня КНБ паведаміў аб затрыманьні Масімава па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе.
Карым Масімаў у розныя гады ўзначальваў урад Казахстану, кіраваў адміністрацыяй прэзыдэнта, быў памочнікам прэзыдэнта. У 2016 годзе ён стаў старшынём КНБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пратэстоўцы і марадэры — гэта розныя людзі». Беларуска з Алматы апавядае, што адбываецца ў Казахстане пасьля задушэньня пратэстаў