На 13 студзеня ў Беларусі статус палітвязьня мелі 982 чалавекі.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі шэраг асобаў, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў. Сярод іх:
- Аляксандар Гаўрыленка, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады (абразьлівыя камэнтары ў сацсетках у адрас супрацоўніка КДБ Д. Федасюка, забітага падчас уварваныя ў кватэру А. Зельцара) на 2 гады калёніі і аштрафаваны;
- Аляксандар Нікалаеў, асуджаны па арт. 368, 369, 391 КК за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і судзьдзі на 2 гады калёніі;
- Сяргей Васільеў, асуджаны па арт. 367 КК за «паклёп» на А.Лукашэнку на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімію»);
- Андрэй Каваленка, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на 1 гоа і 6 месяцаў «хіміі»;
- Мікалай Яромскі, Сяргей Сак, Вячаслаў Смірноў, асуджаныя па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі на 2 гады «хіміі»;
- Натальля Васілевіч, узятая пад варту праз абвінавачаньне паводле арт. 368, 369 КК за абразу А.Лукашэнкі і службовай асобы;
- Ягор Леўчык, узяты пад варту праз абвінавачаньне па ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 368, арт. 369 і 391 КК за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і судзьдзі, удзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 2021 год у палітычных справах асудзілі 1285 чалавек, агулам на 1992 гады турмы і 673 гады «хіміі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Юры Касьцюк выйшаў на волю, яшчэ двум асуджаным пакараньне зьмянілі на больш мяккае