Героі Лявона Вольскага ўражаныя тым, як хутка ўлады маюць аднавіць разбураны мост на Нямізе ў Менску.
Саўка:
Лучшы падарак для горада — мост.
Эта і Кухараў сразу паймёт.
Грышка:
Нават праз роў які,
Пяцімэтровенькі —
Гэта для горада рост.
Разам:
Ну, а тым болей — агромністы мост.
Саўка:
Но мост — эта очэнь уж хітры прадмет.
Каждая вешч — ілі есьць, ілі нет.
Грышка:
А мост — мне яго недасяжны сакрэт!
Саўка:
Мост есьлі есьць, то яго сразу нет!
Грышка:
Cумна, марозна, знадворку зіма.
Мост быццам быў, але зараз няма.
Саўка:
Но чэраз месяц он будзет апяць
Разам:
Быццам бы новы, на мейсцы стаяць.
Саўка:
Так абяшчаў нам уверанна мэр:
Месяца хваціць для экстранных мер.
Толька цяпер нада ім не забыць
Разам:
Мосьцік сьвятою вадой акрапіць.