У Алматы за суткі затрымалі 1700 удзельнікаў пратэстаў

Алматы, 5 студзеня 2022 года

У Алматы за суткі затрымалі амаль 1700 чалавек – удзельнікаў пратэстаў. Канфіскавана 36 адзінак агнястрэльнай зброі і амаль паўтары тысячы боепрыпасаў. Пра гэта паведаміла камэндатура горада.

У горадзе пасьля масавых акцый да гэтага часу зачынены аэрапорт. Інфармацыя аб тым, што рэгулярныя рэйсы з Алматы адновяцца 14 студзеня, пакуль не пацьвердзілася. У аўторак, 13 студзеня, былі адноўлены міжнародныя авіязносіны са сталіцай Казахстана Нур-Султанам.

Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня ў сувязі з двухразовым павышэньнем цэнаў на звадкаваны газ, пазьней лёзунгі мітынгоўцаў сталі палітычнымі. Праз тры дні ўлады аб'явілі надзвычайнае становішча. Такаеў адправіў урад у адстаўку і замяніў на пасадзе кіраўніка Рады бясьпекі былога прэзыдэнта краіны Нурсултана Назарбаева.

7 студзеня ў Казахстан былі накіраваныя вайсковыя пяці краін АДКБ, у тым ліку Беларусі. Па дадзеных уладаў, абстаноўка ў краіне стабілізавалася. Вывад кантынгенту АДКБ пачнецца 13 студзеня і зойме ня больш за 10 дзён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства абароны Расеі паведаміла пра новыя вучэньні каля мяжы з Украінай і Беларусьсю