Праваабаронцам стала вядома, што са шклоўскай калёніі 11 студзеня на волю выйшаў палітвязень Ільля Лабацэвіч. Ён цалкам адбыў увесь тэрмін пакараньня ў калёніі.
Як нагадвае ТГ-канал «Вясны», Ільлю асудзілі на паўтара года калёніі па артыкуле аб гвалтоўных дзеяньнях у адносінах да супрацоўніка міліцыі (арт 364 КК РБ). 14 верасьня 2020 году, у адзін зь нядзельных маршаў у Наваполацку, Ільля гуляў з маці, калі побач зь імі амапаўцы пачалі біць чалавека. Ільля з маці заступіліся за хлопца, тады іх таксама пачалі біць. Ільля стаў бараніць маці ад удараў, за што атрымаў сур’ёзны ўдар па галаве дубінкай.
27 лістапада 2020 судзьдзя Наваполацкага раёну Віталь Лапко вынес прысуд Ільлі Лабацэвічу: паўтара года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Ільля знаходзіўся ў СІЗА-2 у Віцебску, потым яго перавялі ў шклоўскую ПК № 17.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Ільля Лабацэвіч у калёніі трапіў у лякарню з тромбам, яму забаранілі перадачы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 2021 год у палітычных справах асудзілі 1285 чалавек, агулам на 1992 гады турмы і 673 гады «хіміі»