40-гадовы гарадзенец Васіль Пілец быў затрыманы 10 траўня 2021 году. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху «Антывандал» Аляксандра Галахава і Вольгу Бондараву, калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сьцяга.
Канфлікт узьнік летась 14 сьнежня ў Горадні. Васіль Пілец гуляў з сынам і сабакам па вуліцы. Убачыў, што Бондарава і ейны паплечнік Галахаў зафарбоўваюць на тратуары нацыянальныя сьцягі. Паводле афіцыйнай вэрсіі, Пілец штурхаў Бондараву, сарваў маску з паплечніка, перакуліў бляшанку з фарбай.
Пілец не прызнаў віны, а паказанае ў судзе відэа пацьвердзіла, што ягоныя дзеяньні «насілі характар самаабароны», лічаць праваабаронцы.
Пад варту Васіля Пільца ўзялі з пацьверджаным каранавірусам і запаленьнем лёгкіх. Бондарава і Галахаў — прадстаўнікі незарэгістраванага праўладнага руху «Антивандал» — праходзілі ў справе як пацярпелыя. Цялеснымі пашкоджаньнямі палічылі «прычынены боль».
Судом Кастрычніцкага раёну Горадні 12 лютага Васіль Пілец быў асуджаны да аднаго году «хатняй хіміі», але пасьля пратэсту пракурора яму зьмянілі пакараньне на 1 год «хіміі». Пакараньне ён адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу № 29 у Ваўкавыску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым вядомая прыхільніца Лукашэнкі Вольга Бондарава, пасьля «даносаў» якой распачынаюць крымінальныя справы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі яшчэ аднаго чалавека палітвязьнем