Музычны крытык Арцемій Троіцкі заявіў, што паголіць галаву «пад нуль» з прычыны Лукашэнкі

Арцемій Троіцкі

Вядомы музычны крытык і журналіст Арцемій Троіцкі прайграў заклад і мае намер неўзабаве падстрыгчыся нагала. Пра гэта ён расказаў у эфіры ютуб-каналу «И Грянул Грэм», піша «Эхо Москвы».

Троіцкі раней заявіў, што калі Лукашэнка ня сыдзе з пасады да канца 2021 году, то ён паголіць валасы. Пасьля Новага году крытык атрымаў сотні паведамленьняў з пытаньнем, калі гэта адбудзецца.

«Я, шчыра кажучы, ужо і забыўся на гэта, але гледачы нагадалі. Ну што ж — слова даў, трэба трымаць. Мне не шкада сваіх валасоў, яны адрастуць, а вось беларусаў шкада — тое, што ім даводзіцца жыць у такіх умовах. З Лукашэнкам», — сказаў Троіцкі.

Калі менавіта журналіст плянуе пагаліцца, ён не ўдакладніў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арцемій Троіцкі пра эпізод, калі беларуская рэвалюцыя магла перамагчы