У Казахстане затрымалі папулярнага байца ММА Куата Хамітава, які публічна падтрымаў пратэсты

MMA. Ілюстрацыйнае фота

33-гадовы папулярны баец ММА (459 тысяч падпісчыкаў у Instagram) Куат Хамітаў быў затрыманы АМАПам.

Пра гэта паведамляе сайт Tribuna.

Выданьне прыводзіць словы сястра спартоўца:

«Дапамажыце, калі ласка. Толькі што з дому забралі браціка, спартоўца Куата Хамітава. 10 амапаўцаў пабілі, зьвязалі рукі і ногі».

Раней Куат выказаў сваю незадаволенасьць з нагоды таго, што адбываецца ў Казахстане.

«Я заўсёды з народам! Скажу жыхарам Жанаазэна і Актаў, мы заўсёды з вамі. Я лічу няправільным, што робяць з (цэнамі) на газ. Таму што гэта б'е па кішэні народу, у іх і так сытуацыя ня вельмі. Таму гэта тычыцца ня толькі газу, цэнаў на прадукты, бэнзін, усе рэчы даражэюць. Дзяржава павінна ўзяць гэтую праблему ў свае рукі, пачуць праблемы народу. Таму, жыхары Жанаазэна, мы з вамі, алга!», — казаў Хамітаў у сваім відэазвароце ў Instagram.

У верасьні 2020 году Хамітава ўжо затрымлівалі ў Казахстане за заклікі біць супарцоўнікаў санітарных службаў, якія займаліся дэзынфэкцыяй грамадзкіх прастораў ад каранавірусу.

Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня ў Мангістаўскай вобласьці на паўднёвым захадзе краіны, што было зьвязана з рэзкім павышэньнем цэнаў на звадкаваны на газ у рэгіёне, дзе гэтым палівам запраўляюць большасьць аўтамабіляў (прыкладна з 0,36 беларускага рубля да 0,70). Праз два дні ўлады зрабілі цану на газ ніжэйшай за першапачатковую, аднак да 4 студзеня пратэсты перакінуліся амаль на ўсе рэгіёны краіны.