Пра гэта піша «Голас Амэрыкі».
Паводле крыніц, на якія спасылаецца CNN, пакет дапамогі ўключаў у сябе абарончае абсталяваньне, якое ЗША пастаўлялі ў мінулым, уключаючы стралковую зброю і боепрыпасы; сыстэмы абароненай сувязі; мэдычнае абсталяваньне; запасныя часткі і іншае. Пакет быў ухвалены ўсяго за некалькі тыдняў да таго, як ЗША і Расея павінны былі пачаць перамовы на гэтым тыдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жэнэве завяршыліся перамовы ЗША і Расеі аб стратэгічнай стабільнасьціКрыніцы расказалі журналістам CNN, што ў пачатку гэтага месяца адміністрацыя Белага дома ціха апавясьціла Кангрэс аб сваім рашэньні. Некаторыя афіцыйныя асобы даведаліся пра гэта па сакрэтных каналах, расказалі CNN дзьве крыніцы.
Дастаўка абсталяваньня, пэўна, зойме некаторы час. Напрыклад, пастаўка Злучанымі Штатамі ў рамках дадатковай дапамогі ў сфэры бясьпекі на суму 60 мільёнаў даляраў, ухваленая мінулым летам, толькі цяпер набліжаецца да завяршэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна заявіла пра немагчымасьць уводу замежных войскаў на яе тэрыторыю. У Брусэлі пачалася сустрэча Украіна — NATOСтанам на сярэдзіну сьнежня ЗША далі Ўкраіне дапамогу ў галіне бясьпекі на суму больш за 450 мільёнаў даляраў.
У абаронным бюджэце ЗША на 2022 год прадугледжана выдзяленьне 300 мільёнаў даляраў Кіеву ў рамках ініцыятывы аказаньня дапамогі Ўкраіне ў сфэры бясьпекі, у тым ліку на падтрымку ўкраінскіх узброеных сіл.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар NATO: пры правале перамоваў з Расеяй магчымы яе напад на Ўкраіну