Пра гэта піша брытанскае выданьне The Telegraph.
Дэталі фінансавага становішча Аліі Назарбаевай сталі вядомыя пасьля яе канфлікту з двума былымі фінансавымі партнэрамі. Дачка экс-прэзыдэнта Казахстану падала на іх у брытанскі суд, абвінаваціўшы ў махлярстве і незаконным прысабечваньні сродкаў. Яна запатрабавала ад іх 165 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Пазоў быў урэгуляваны пагадненьнем бакоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра яго размову з Назарбаевым. Але невядома, дзе цяпер першы прэзыдэнт КазахстануАлія Назарбаева расказала аднаму з фінансавых партнэраў, што ў 2006 годзе атрымала каля 325 мільёнаў даляраў за кошт продажу сваіх доляў у нейкім бізнэсе. 312 мільёнаў даляраў былі выведзеныя з Казахстану, бо Алія Назарбаева палічыла, што ёй небясьпечна трымаць сродкі на радзіме, піша The Telegraph са спасылкай на судовыя дакумэнты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Казахстане агучылі вэрсію, што Назарбаеў сам перадаў Такаеву пасаду кіраўніка Рады бясьпекіПазьней Алія Назарбаева зрабіла шэраг буйных купляў. У прыватнасьці, яна набыла дом у Лёндане за 8,75 мільёна фунтаў стэрлінгаў, каб атрымаць від на жыхарства ў Вялікай Брытаніі. Таксама яна купіла нерухомасьць у Дубаі за 14 мільёнаў даляраў і самалёт Bombardier Challenger за 18 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.