Лужыцкія музыкі запісалі песьню ў падтрымку беларускага змаганьня за свабоду

Лужыцкі музычны праект Hara Crash запісаў відэаролік зь песьняй «Swojowola» («Сваволя») у падтрымку беларусаў, якія змагаюцца за свабоду.

Песьня, якую сьпявачка Ута Швэйдзіц сьпявае на роднай верхнялужыцкай мове, выкладзеная на YouTube зь беларускімі і ангельскімі субтытрамі.


«Hara Crash» — бэрлінскі электронны праект Уты і яе мужа Міхала. Яны абое з Лужыцы і ў песнях часта выкарыстоўваюць сваю родную мову. Праект узьнік у 2018 годзе, ужо запісана два альбомы.

Музыкі маюць даволі шчыльныя кантакты зь беларускай культурай. Ута з сваім папярэднім праектам «Berlinska Dróha», адыграла сем канцэртаў у Беларусі, таксама часта выступала на адной сцэне зь беларускімі гуртамі Sciana, Dzieciuki.

Падзеі 2020 году яны таксама не абмінулі увагай, тым больш што пад рэпрэсіі трапілі і іхныя сябры, таму музыкі вырашылі запісаць песьню і зьняць на яе кліп.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лужычане жывуць у Нямеччыне, не забываюцца мовы сваёй і не паміраюць