Алена Ляшковіч кіравала музэем Янкі Купалы, адной з самых вядомых у Беларусі культурных устаноў, 15 гадоў. З пасады яе звольнілі 4 студзеня. Афіцыйнага тлумачэньня прычыны звальненьня няма.
Як паведамляе Reform.by спасылаючыся на свае крыніцы з музэйных колаў, прычынай звальненьня Ляшковіч стала яе прынцыповая пазыцыя — экс-дырэктарка адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў з надуманых «палітычных» прычынаў.
Летась Алену Ляшковіч, як і іншых кіраўнікоў музэйных устаноў, выклікалі для размовы ў ведамства культуры, дзе аднак яна прынцыпова выказала сваю пазыцыю і адмовілася звальняць людзей.
Таксама крыніцы выданьня Reformто с.by паведамляюць, шваю ролю ў звальненьні мог адыграць той факт, што незалежная журналістка Натальля Лубнеўская, ляўрэатка прэміі Free Media Awards, зьяўляецца нявесткай Алены Ляшковіч.
У выніку дырэктарцы дазволілі дапрацаваць да канца году, а потым звольнілі з ініцыятывы наймальніка.
«Алена Ляшковіч — адна з найлепшых дырэктараў музэяў, — гавораць яе калегі са сфэры. — І гэта вялікая памылка Міністэрства культуры — звальняць такога спэцыяліста, тым больш у юбілейны год Песьняра».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З музэю Янкі Купалы звольнілі дырэктараХто такая Алена Ляшковіч
Ляшковіч нарадзілася ў Вілейскім раёне. Скончыла гістарычны факультэт БДУ, працавала ў Рэспубліканскім навукова-мэтадычным цэнтры народнай творчасьці і культасьветработы, затым у Інстытуце праблем культуры.
З 2007 г. працавала дырэктарам літаратурнага музэю Янкі Купалы. Пад яе кіраўніцтвам у музэі рэалізавалі многія праекты, абнавілася экспазыцыя музэю.
За апошнія гады адкрылася некалькі памятных знакаў, зьвязаных зь біяграфіяй славутага паэта. У Менску адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў на месцы іх дома, які месьціўся побач з сучасным музэем Купалы, мэмарыяльны знак у гонар Купалы зьявіўся ў фінскай Іматры, а ў славацкай Браціславе дошка з гарэльефам.
Алена Ляшковіч — ляўрэатка шматлікіх дзяржаўных узнагарод. атрымала мэдаль Францішка Скарыны (2013), падзяку прэзыдэнта ў 2016-м, нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі» і стала «Чалавекам году ў сфэры культуры» ў 2017-м.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд мэдыцынскай салідарнасьці паведаміў пра 200 беларускіх мэдыкаў, звольненых з палітычных матываў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнілі кіраўніка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева