Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Вашынгтон дамагаецца ад уладаў Казахстану тлумачэньняў аб тым, чаму ім спатрэбілася прыцягваць АДКБ, у якой галоўную ролю адыгрывае Расея, для падаўленьня хваляваньняў унутранага характару.
Акрамя таго, кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі асудзіў аддадзены ўладамі Казахстану загад страляць на паражэньне.
«Загад страляць на паражэньне, у той ступені, у якой ён дзейнічае, зьяўляецца няправільным і павінен быць адменены», – заявіў Блінкен у інтэрвію нядзельнай праграме «На гэтым тыдні» на канале АВС.
У адміністрацыі прэзыдэнта Казахстану заявілі ў нядзелю, што «ва ўсіх рэгіёнах краіны сытуацыя стабілізаваная». Заява зьявілася пасьля некалькіх дзён хваляваньняў і ўказаньня прэзыдэнта Такаева сілам бясьпекі страляць па пратэстоўцах на паражэньне без папярэджаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Казахстану выдаліў свой твіт аб нібыта нападзе на Алматы «20 тысячаў тэрарыстаў»- За тыдзень казахстанскія сілы бясьпекі затрымалі 5800 чалавек, паведаміла ў нядзелю Адміністрацыя прэзыдэнта Казахстану і заявіла, што сярод затрыманых «ёсьць значная колькасьць замежнікаў».
- Паведамляецца таксама, што загінулі 18 супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
- Такаеў праігнараваў заклікі правесьці перамовы з пратэстоўцамі. Ён працягвае сьцьвярджаць, што яны былі навучаныя і арганізаваныя нейкімі замежнымі структурамі.
- Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў «добраахвотны ад'езд» з консульства ў Алматы амэрыканскіх урадавых службоўцаў, якія не выконваюць працу надзвычайнай важнасьці, і чальцоў іх семʼяў.