Беларускі кантынгент са складу міратворчых сіл Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), якія прыбылі ў Казахстан, ахоўвае адзін з вайсковых аэрадромаў, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі са спасылкай на намесьніка камандуючага сіламі спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі Сяргея Андрэева.
«У адпаведнасьці з прынятым рашэньнем міратворчы кантынгент ад Рэспублікі Беларусь прыбыў на тэрыторыю Рэспублікі Казахстан транспартам Ваенна-касьмічных сіл Расейскай Фэдэрацыі. Перадысьлякацыя прайшла ў штатным рэжыме, прыбылі своечасова, без парушэньняў і затрымак. Пасьля прыбыцьця сюды разьмясьціліся — вайскоўцы забясьпечаны нармальным пражываньнем, харчаваньнем. Узялі пад ахову назначаныя аб’екты і выконваюць задачу па прызначэньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нават „ябацькі“ супраць удзелу беларусаў у чужой вайне». Дыскусія Вусава і ЦыганковаТаксама Андрэеў дадаў, што кантынгент складаецца «зь міратворчай роты 103-й паветрана-дэсантнай брыгады» і ахоўвае вайсковы аэрадром.
Сілы АДКБ запрасіў у Казахстан 5 студзеня прэзыдэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў. Кіраваць дзеяньнямі сіл АДКБ у Казахстане паставілі камандзіра ПДВ Расеі генэрал-палкоўніка Андрэя Сердзюкова, які браў удзел у акупацыі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе. Таксама быў удзельнікам Першай і Другой чачэнскіх войнаў, марш-кідка зводнага батальёну ПДВ на Прышціну і вайсковай апэрацыі Расеі ў Сырыі.
Акрамя Беларусі сваіх вайскоўцаў у Казахстан накіравалі Расея, Кіргізстан, Армэнія і Таджыкістан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кіргізстану не было куды падзецца». Меркаваньне кіргіскага экспэрта ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін баіцца паўстанцаў». Намесьніца дырэктара Цэнтру Эўразіі пра Казахстан і пляны расейскага ўварваньня ва Ўкраіну