У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце адкрыюць новую спэцыяльнасьць для тых, хто марыць працаваць у турыстычнай індустрыі, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Студэнты будуць вывучаць «лічбавыя тэхналёгіі ў турызьме», «Асновы web-праектаваньня і web-аналітыкі», «Турапэрэйтынг», «ГІС-аналіз і мадэляваньне ў турызьме» і іншае. Яны атрымаюць веды ў геаграфіі і эканоміцы.
Набіраць студэнтаў зьбіраюцца з наступнага года на бюджэтную і платную формы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Закінуты сьвет прыцягвае як магніт». Ці магчыма інтэграваць беларускі і ўкраінскі чарнобыльскі турызмВыпускнікам будуць прысвойваць кваліфікацыю «Географ. Спэцыяліст па турысцка-экскурсійнай дзейнасьці».
Стаіць задача «сфармаваць турыстычны імідж Беларусі на міжнародным узроўні». Плянуецца, што нацыянальны прадукт можа быць прадстаўлены ў аўтамабільных навігатарах, даведніках, картаграфічных сэрвісах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ліцэй БДУ пазбавілі перавагі пры ўступных іспытах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З музэю Янкі Купалы звольнілі дырэктара