Пра звальненьне Алены Ляшковіч з пасады паведамілі чытачы Zerkalo.io.
Ляшковіч нарадзілася ў Вілейскім раёне. Скончыла гістарычны факультэт БДУ, працавала ў Рэспубліканскім навукова-мэтадычным цэнтры народнай творчасьці і культасьветработы, затым у Інстытуце праблем культуры.
З 2007 г. працавала дырэктарам літаратурнага музэю Янкі Купалы. Пад яе кіраўніцтвам у музэй рэалізавалі многія праекты, абнавілася экспазыцыя музэю.
За апошнія гады адкрылася некалькі памятных знакаў, зьвязаных зь біяграфіяй славутага паэта. У Менску адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў каля іх хаты, якая месьцілася побач з сучасным музэем Купалы, мэмарыяльны знак у гонар Купалы зьявіўся ў фінскай Іматры, а ў славацкай Браціславе дошка з гарэльефам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская рада культуры: у музэі Багдановіча звальняюць экскурсаводаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ідэоляг вытрымаў паўгода. У Вялікага тэатру Беларусі новы кіраўнік