У спрынтарскай гонцы на 7,5 км на пятым этапе Кубка сьвету па біятлёне беларуская спартоўка Ганна Сола заняла другое месца.
Таксама Ганна Сола паказала найлепшы час і абсалютна лепшую хуткасьць на лыжні сярод усіх 104 удзельніц спрынту.
Беларуская біятляністка Дзінара Алімбекава стала чацьвёртай. У яе трэцяя хуткасьць.
Ганна Сола — адзіная ў жаночай зборнай па біятлёне, што не падпісала праўладнае пісьмо спартоўцаў.
У агульным заліку Кубка сьвету Алімбекава займае другое месца (275 ачкоў), а Сола — трэцяе (274 ачкі).
У наступным месяцы ў Пэкіне пачынаюцца зімовыя Алімпійскія гульні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біятляністка Сола ўпершыню патлумачыла, чаму не падпісала праўладны ліст спартоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біятляністка, якая не падпісала ліст за Лукашэнку, заваявала другі мэдаль на Кубку сьвету